Даўно хацеў знайсці і вось нарэшце адшукаў праект (знаходзіўся ў Літоўскім цэнтральным архіве LCVA) аднаго малавядомага міжваеннага будынка ў Маладзечне, які да нашага часу не захаваўся. Гэты будынак стаяў на рагу цяпершніх вуліц Прытыцкага і Грамадоўскай. На момант пабудовы гэтыя вуліцы называліся (і гэта таксама стала вядома з праекта) адпаведна Сеймікавай і вул.Уладзіслава Бандурскага - віленскага біскупа, які памёр ў 1932 годзе. Праектаваўся дом у 1937 годзе як "офіс" павятовага адзялення PZUW (з польскай "Усеагульнай установы ўзаемнага страхавання"). Аўтар праекта - варшаўскі архітэктар Багдан Левандоўскі (польск. Stefan Bohdan Lewandowski), дарэчы, дажыў да 1986 года. Пасля вайны ў будынку размяшчалася савецкая сберкаса, а ў 1990-я там адчынілася адзяленне "Беларусбанка". Напрыканцы 1990-х банк рашыў пашырыць свае плошчы і запраектаваў на старым месцы новы банкаўскі будынак (наколькі мне раней удалося высветліць, даваенны будынак у тым праекце ніякім чынам не выкарыстоўваўся і не ўбодоўваўся у новы аб'ём, а быў проста знесены пад ноль). На жаль, захавалася вельмі мала здымкаў таго, як выглядаў гэты будынак, але добра што цяпер ёсць ягоны праект і можна аднавіць знешні выгляд хаця б ў 3D.

Теги других блогов: история архитектура Молодечно